Сустрэча з Уладзімірам Някляевым!
11 ліпеня, 18:00. Дворык Асалінэум, Уроцлаў
У гэты дзень Уладзімір Някляеў адзначае сваё 80-годдзе. З гэтай нагоды запрашаем на аўтарскую сустрэчу, падчас якой паэт асабіста прачытае свае вершы.
Паэт, празаік, адзін з найважнейшых сучасных беларускіх пісьменнікаў, дысыдэнт і былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі. Лаўрэат Прэміі імя Браніслава Герэмка, двойчы намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Адна з ключавых постацей беларускай культуры і грамадскага жыцця апошніх дзесяцігоддзяў. З 2022 года жыве ва Уроцлаве.
Яго паэзія і проза выходзяць у Польшчы ў перакладах, сярод іншых, Адама Паморскага, Багдана Задуры і Якуба Берната. Сёлета ў выдавецтве KEW выйдзе яго найноўшы раман «Gai Ben Hinnom».
Падчас сустрэчы прагучаць песні, створаныя на вершы Ўладзіміра Някляева. Таксама адбудуцца прэзентацыі яго новых кніг: «Святая крыніца» (апавяданні на беларускай і польскай мовах, выдавецтва Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, пераклад - Марцін Рэмбач) і драматычнай паэмы «Літвіны».
Уваход вольны.
Дворык Нацыянальнага інстытута імя Асалінскіх (Ossolineum), Уроцлаў.